Голосование
Знают ли родители, какие веб-сайты посещают учащиеся ?
Всего 32 человека

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI (АКРАМЯ ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ З ЛIКУ ПРАФЕСАРСКА-ВЫКЛАДЧЫЦКАГА СКЛАДУ)

Дата: 14 февраля в 09:31

Зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў

Рэспублікі Беларусь 12 кастрычніка 2012 г. № 8/26473

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

22 жнiўня 2012 г. № 101

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI (АКРАМЯ ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ З ЛIКУ ПРАФЕСАРСКА-ВЫКЛАДЧЫЦКАГА СКЛАДУ)

(у рэдакцыі пастаноў Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20, ад 20.11.2015 №131, 11.05.2017 № 46)

На падставе падпунктаў 4.6 i 4.26 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2011 г. № 1049 "Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования", Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi).

2. Устанавiць, што атэстацыя педагагiчных работнiкаў на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi ў выпадку, калi вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя прысвоена iм больш як пяць гадоў назад, ажыццяўляецца да 1 верасня 2017 г.

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Мiнiстр С.А.Маскевiч
 

УЗГОДНЕНА

Старшыня

Брэсцкага абласнога

выканаўчага камiтэта

К.А.Сумар

13.08.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня

Вiцебскага абласнога

выканаўчага камiтэта

А.М.Косiнец

26.07.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня

Гомельскага абласнога

выканаўчага камiтэта

У.А.Дворнiк

10.08.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня

Мiнскага абласнога

выканаўчага камiтэта

Б.В.Батура

26.07.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня

Гродзенскага абласнога

выканаўчага камiтэта

С.Б.Шапiра

26.07.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня

Мiнскага гарадскога

выканаўчага камiтэта

М.А.Ладуцька

26.07.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня

Магiлёўскага абласнога

выканаўчага камiтэта

П.М.Руднiк

24.07.2012

УЗГОДНЕНА

Мiнiстр працы

i сацыяльнай абароны

Рэспублiкi Беларусь

М.А.Шчоткiна

20.08.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня Цэнтральнага камiтэта

Беларускага прафесiйнага

саюза работнiкаў

адукацыi i навукi

А.А.Бойка

20.08.2012

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Мiнiстэрства адукацыi

Рэспублiкi Беларусь

22.08.2012 № 101

IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI (АКРАМЯ ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ З ЛIКУ ПРАФЕСАРСКА-ВЫКЛАДЧЫЦКАГА СКЛАДУ)

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20, ад 20.11.2015 №131, ад 17.05.2017 №46)

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi).

2. Выключаны (Пастанова Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46).

3. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў - гэта вывучэнне i ацэнка iх прафесiйнага ўзроўню, дзелавых i асабiстых якасцей, вынiкаў педагагiчнай дзейнасцi па фармiраванню ведаў, уменняў, навыкаў, iнтэлектуальнага, маральнага, творчага i фiзiчнага развiцця навучэнцаў пры рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, праграм выхавання, ажыццяўленнi навукова-метадычнага забеспячэння.

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагiчных работнiкаў з'яўляюцца калегiяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак.

4. Атэстацыя  педагагічных   работнікаў   праводзіцца  на   прысваенне  або  пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі (далей,  калі  не  ўстаноўлена іншае, – атэстацыя). Атэстацыя  праводзіцца  на   прысваенне  другой ,  першай,  вышэйшай   кваліфікацыйных катэгорый,  а   настаўнікаў,  якія   рэалізуюць   адукацыйныя   праграмы  агульнай   сярэдняй  адукацыі ,  а  таксама  адукацыйную   праграму   спецыяльнай   адукацыі   на   ўзроўні  агульнай  сярэдняй   адукацыі   і   адукацыйную   праграму   спецыяльнай   адукацыі   на   ўзроўні  агульнай  сярэдняй   адукацыі   для  асоб   з  інтэлектуальнай   недастатковасцю (далей,  калі   не  ўстаноўлена  іншае, –  настаўнікі  ўстаноў  агульнай   сярэдняй   адукацыі),  акрамя   таго, – на  прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі « настаўнік-метадыст». Атэстацыя  праводзіцца  на   пацвярджэнне  другой,  першай,  вышэйшай  кваліфікацыйных  катэгорый,  кваліфікацыйнай  катэгорыі «настаўнік-метадыст»  у  выпадках,  якія  вызначаны  ў частцы трэцяй  пункта  5 дадзенай  Інструкцыі.

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

5. Атэстацыя  праводзіцца  па   ініцыятыве   педагагічнага   работніка  або   па   ініцыятыве  кіраўніка   арганізацыі   сістэмы  адукацыі ,  індывідуальнага   прадпрымальніка,  якому   ў адпаведнасці   з  заканадаўствам   дазволена  ажыццяўляць   адукацыйную   дзейнасць ( далей – ІП).

Па  ініцыятыве   педагагічнага   работніка  праводзіцца  атэстацыя  на   прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі.

Па  ініцыятыве   кіраўніка   арганізацыі   сістэмы  адукацыі  (са   згоды   педагагічнага   савета  ўстановы  адукацыі  (савета   ўстановы  адукацыі),  ІП  можа  праводзіцца  атэстацыя  на  пацвярджэнне  кваліфікацыйнай  катэгорыі  ў  дачыненні  да   педагагічнага   работніка,  які знізіў  узровень   сваёй  працы   і   дзейнасць  якога  не   адпавядае  ўстаноўленым  патрабаванням, або   педагагічнага   работніка,  які  мае  перапынак   у   працы   на   педагагічных   пасадах  больш   як  два  гады.  Такой  атэстацыі  не   падлягаюць  цяжарныя  жанчыны i  жанчыны,  як i я  маюць  дзяцей   ва   ўзросце  да   пяці   гадоў,  члены   атэстацыйных  камісій,  створаных   у   адпаведнасці   з пунктамі  14  і  15  дадзенай   Інструкцыі.  Атэстацыя  на   пацвярджэнне  кваліфікацыйнай катэгорыі з’яўляецца  для педагагічнага  работніка абавязковай.

Атэстацыя  на   пацвярджэнне  кваліфікацыйнай  катэгорыі  не   павінна  праводзіцца больш  за  адзін раз у  пяць  гадоў.

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

6. Прысваенне квалiфiкацыйных катэгорый педагагiчнаму работнiку па кожнай займаемай пасадзе ажыццяўляецца паслядоўна, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны часткай другой пункта 18 i пунктам 19 , 20΄ дадзенай Iнструкцыi.

Кваліфікацыйная  катэгорыя  прысвойваецца   педагагічнаму  работніку  па   кожнай займаемай   пасадзе,  для  якой   прысваенне  кваліфікацыйных  катэгорый  прадугледжана адпаведнай  кваліфікацыйнай характарыстыкай. (у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

7. Выключаны (Пастанова Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46).

8. Квалiфiкацыйная катэгорыя, якая прысвоена педагагiчнаму работнiку па пасадзе, перайменаванай ва ўстаноўленым парадку, захоўваецца.

9. Квалiфiкацыйная катэгорыя ў выпадках i ў парадку, якiя ўстаноўлены дадзенай Iнструкцыяй, можа быць адменена.

10. Для правядзення атэстацыi ствараецца атэстацыйная камiсiя ў парадку, якi ўстаноўлены дадзенай Iнструкцыяй.

ГЛАВА 2

АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМIСIЯ, ЯЕ СКЛАД, ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI

11. Атэстацыйная камiсiя ствараецца ў арганiзацыi сiстэмы адукацыi, ва ўпраўленнi адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, у камiтэце па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзеле (упраўленнi) адукацыi, спорту i турызму раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстацыйная камiсiя).

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

12. У склад атэстацыйнай камiсii не ўключаюцца педагагiчныя работнiкi, якiя плануюць праходзiць атэстацыю у перыяд яе паўнамоцтваў.

13. Тэрмiн паўнамоцтваў атэстацыйнай камiсii - адзiн год з даты прыняцця загаду аб вызначэннi яе складу.

14. Атэстацыйная камiсiя арганiзацыi сiстэмы адукацыi ствараецца для атэстацыi педагагiчных работнiкаў гэтых арганiзацый, за выключэннем атэстацыi педагагiчных работнiкаў на прысваенне i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", у складзе не менш як пяць чалавек i выбiраецца на сходзе калектыву педагагiчных работнiкаў шляхам тайнага галасавання (далей - галасаванне). На сходзе павiнна прысутнiчаць больш за палову педагагiчных работнiкаў арганiзацыi. У камiсiю могуць быць выбраны педагагiчныя работнiкi, якiя маюць першую, вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю або квалiфiкацыйную катэгорыю "настаўнiк-метадыст". Абранымi ў атэстацыйную камiсiю лiчацца педагагiчныя работнiкi, за якiх прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў сходу.

Перад правядзеннем выбараў педагагiчных работнiкаў у склад камiсii з членаў калектыву педагагiчных работнiкаў арганiзацыi сiстэмы адукацыi выбiраецца падлiковая камiсiя ў колькасцi не менш чым тры чалавекi (у складзе старшынi i членаў камiсii), якая ажыццяўляе тайнае галасаванне, падлiк галасоў i афармленне пратакола падлiковай камiсii з рашэннем па вынiках выбрання атэстацыйнай камiсii.

У склад атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi ўваходзiць кiраўнiк гэтай арганiзацыi або па яго рашэнню iншая ўпаўнаважаная iм асоба, а таксама прадстаўнiк прафсаюзнага камiтэта (пры яго наяўнасцi), упаўнаважаны адпаведным прафсаюзным камiтэтам.

Склад атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi вызначаецца загадам яе кiраўнiка i да 1 кастрычнiка бягучага навучальнага года даводзiцца да ведама педагагiчных работнiкаў.

У рабоце атэстацыйнай камiсii могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўнiку ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзела (упраўлення) адукацыi, спорту i турызму раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) i вышэйстаячага прафсаюзнага органа.

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

Атэстацыйная камiсiя выбiрае старшыню, намеснiка старшынi, сакратара з лiку членаў камiсii.

15. Атэстацыйная камiсiя аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ствараецца для атэстацыi настаўнiкаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, якiя прэтэндуюць на прысваенне або павiнны пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю "настаўнiк-метадыст", педагагiчных работнiкаў арганiзацый сiстэмы адукацыi, у якiх з-за малой колькасцi педагагiчных работнiкаў немагчыма стварыць камiсiю ў колькасцi, вызначанай у частцы першай пункта 14 дадзенай Iнструкцыi, педагагiчных работнiкаў IП, а таксама для разгляду спрэчных выпадкаў, якiя звязаны з атэстацыяй педагагiчных работнiкаў, у складзе не менш як сем чалавек.

Педагагiчныя работнiкi прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагiчныя работнiкi IП у выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi або па месцы знаходжання структурнага (адасобленага) падраздзялення адпаведных прыватных устаноў адукацыi, арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, IП.

(частка другая п. 15 у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

У склад атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ўключаюцца педагагiчныя работнiкi арганiзацый сiстэмы адукацыi, якiя маюць першую, вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю або квалiфiкацыйную катэгорыю "настаўнiк-метадыст", упаўнаважаныя прадстаўнiкi аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, а таксама адпаведнага камiтэта прафсаюза (пры яго наяўнасцi).

Склад атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа вызначаецца загадам кiраўнiка адпаведнага аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i не пазней за 1 кастрычнiка бягучага навучальнага года даводзiцца да ведама зацiкаўленых.

16. Пералiк арганiзацый сiстэмы адукацыi, работнiкi якiх атэстуюцца камiсiяй аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа (далей - пералiк устаноў), складаецца штогод да 1 кастрычнiка па прапанове кiраўнiкоў падведамных устаноў адукацыi, прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.

17. Педагагiчны работнiк, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi, падае пiсьмовую заяву ў атэстацыйную камiсiю, якая прымае рашэнне аб допуску яго да атэстацыi (адмове ў допуску).

Рашэнне аб допуску цi адмове да допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi прымаецца на чарговым пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Дадзенае рашэнне з'яўляецца падставай да выдання загада аб правядзеннi атэстацыi, змест якога ўказаны ў пункце 22 дадзенай Iнструкцыi.

(частка другая п. 17 уведзена пастановай Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

18. Абавязковымi ўмовамi допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi з'яўляюцца:

адпаведнасць атрыманай адукацыi квалiфiкацыйным патрабаванням;

наяўнасць  стажу   працы  (акрамя   выпадкаў,  якія   прадугледжаны   часткамі   трэцяй –пятай  і   сёмай   пункта  19,  пунктамі  20  і  20’  дадзенай   Інструкцыі)  у   адпаведнасці   з  часткамі  першай,  другой  и шостай пункта  19  дадзенай  Інструкцыі; (у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

засваенне зместу адукацыйнай праграмы павышэння квалiфiкацыi кiраўнiцкiх работнiкаў i спецыялiстаў,  акрамя   выпадкаў, якія  прадугледжаны  часткамі  трэцяй–шостай пункта  19  дадзенай  Інструкцыі, у тэрмiны, прадугледжаныя заканадаўствам. (у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

Абавязковымi ўмовамi допуску для педагагiчных работнiкаў, якiя прэтэндуюць на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", акрамя пералiчаных у абзацах другiм - чацвёртым часткi першай дадзенага пункта, з'яўляецца наяўнасць аўтарскай методыкi выкладання вучэбнага прадмета або ўласнага вопыту, якi абагульнены i выкарыстоўваецца iншымi настаўнiкамi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, публiкацый у навукова-метадычных i iншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых i iнфармацыйных тэхналогiй, выкарыстання эфектыўных педагагiчных формаў, метадаў i сродкаў навучання.

19. Прэтэндаваць на прысваенне другой и першай квалiфiкацыйнай катэгорыi могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыi), якiя маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - стаж працы), два гады, вышэйшай квалификацыйнай катэгорыі, квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" - тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улiчваецца час працы на пасадах, якiя былi перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

Майстры вытворчага навучання ўстаноў адукацыi дапускаюцца да атэстацыi з улiкам стажу працы, якi вызначаны квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi.

Асобы,  якiя  атрымал i  дыплом  аб   сярэдняй   спецыяльнай   адукацыi  з  адзнакай, дыплом  аб   вышэйшай   адукацыi  з  адзнакай ,  дыплом  магістра  ці   дыплом  даследчыка, дапускаюцца   да   атэстацыi  на   прысваенне  другой   квалiфiкацыйнай  катэгорыі  без  уліку стажу  працы  на  пасадзе,  па  якой  яны  праходзяць  атэстацыю. (у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

Педагагiчныя работнiкi, якiя прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым два гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

(частка чацвёртая п. 19 уведзена пастановай Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

Педагагiчныя работнiкi, якiя прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым чатыры гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

(частка пятая п. 19 уведзена пастановай Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

Асобы, якія   маюць   вучоную ступень i (цi) вучонае званне, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi пры наяўнасцi стажу працы адзiн год, а вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi - адзiн год з дня прысваення першай квалiфiкацыйнай катэгорыi. Пры гэтым прэтэндаваць на першую квалiфiкацыйную катэгорыю яны могуць без прысваення другой квалiфiкацыйнай катэгорыi. (у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

Педагагічныя   работнікі,  якім   кваліфікацыйная  катэгорыя  прысвоена   ў  замежных краінах,  дапускаюцца   да   атэстацы i  на   прысваенне  той   жа  квалiфiкацыйнай  катэгорыі  без уліку стажу  працы  на  пасадзе,  па  якой  яны  праходзяць  атэстацыю. (у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

У стаж працы, якi вызначаны ў частках першай,  другой   і чацвёртай–шостай  дадзенага пункта, не ўлiчваецца перыяд знаходжання педагагiчнага работнiка ў адпачынку па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў.

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20, пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

20. Пры   праходжаннi  атэстацыi  на   прысваенне  кваліфікацыйнай  катэгорыі  маюць  права  прэтэндаваць   незалежна  ад   стажу   працы   ў  якасці   педагагічных   работніка,  які вызначаны   часткай  першай  пункта  19  дадзенай   Інструкцыі,  на   прысваенне  той   жа квалiфiкацыйнай  катэгорыi,  якая  iм   была  прысвоена   раней,  наступныя   педагагiчныя работнiкi:

акампанiятары,  калі   ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная  катэгорыя  па   пасадах настаўніка,  выкладчыка,  музычнага  кiраўнiка,  метадыста,  канцэртмайстра   ці   педагога  дадатковай  адукацыі;

выкладчыкі,  калi  ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная  катэгорыя  па   пасадах настаўніка,  настаўнiка-дэфектолага,  метадыста  ці   майстра  вытворчага   навучання  ўстановы адукацыі;

выхавальнiкi,  калі   ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная  катэгорыя  па   пасадах настаўніка,  выкладчыка,  настаўнiка-дэфектолага,  выхавальнiка   дашкольнай  адукацыі, педагога   сацыяльнага,  педагога-псіхолага,  педагога-арганізатара,  педагога   дадатковай  адукацыі,  культарганізатара,  метадыста  ці   майстра  вытворчага   навучання  ўстановы адукацыі 

выхавальнiкi- метадысты,  калi  ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная  катэгорыя па   пасадах  настаўніка,  выкладчыка,  настаўнiка-дэфектолага,  выхавальнiка   дашкольнай адукацыі,  метадыста,  педагога   сацыяльнага,  педагога-псіхолага,  педагога-арганізатара, педагога  дадатковай  адукацыі  ці  майстра вытворчага  навучання ўстановы  адукацыі;

выхавальнікі   дашкольнай  адукацыі,  калi  ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная катэгорыя  па   пасадах  настаўнiка,  выкладчыка,  настаўнiка-дэфектолага,  выхавальнiка, метадыста,  выхавальніка-метадыста,  кіраўніка   фізічнага   выхавання,  музыкальнага  кіраўніка,  педагога  сацыяльнага,  педагога-псiхолага  ці  педагога-арганізатара;

інструктары  па   фізічнай  культуры,  калі   ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная катэгорыя  па   пасадах  настаўніка,  выкладчыка,  кіраўніка   фізічнага   выхавання,  ці   педагога  дадатковай  адукацыі;

кiраўнiкi  фiзiчнага  выхавання,  калi  ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная катэгорыя  па   пасадах  настаўнiка,  выкладчыка,  выхавальнiка   дашкольнай  адукацыі, метадыста,  інструктара  па   фізічнай  культуры,  педагога   дадатковай   адукацыі   ці   педагога-арганізатара; канцэртмайстры,  калі   ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная  катэгорыя  па  пасадах  настаўніка,  выкладчыка,  метадыста,  акампаніятара,  музычнага  кiраўнiка   ці  педагога  дадатковай  адукацыі;

майстры   вытворчага   навучання  ўстановы  адукацыі,  калі   ім   прысвоена   адпаведная  кваліфікацыйная катэгорыя па  пасадах настаўніка,  выкладчыка ці  метадыста;

метадысты,  калі   ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная  катэгорыя  па   пасадах настаўніка,  выкладчыка,  настаўнiка-дэфектолага,  выхавальнiка   дашкольнай  адукацыі, выхавальніка,  выхавальніка-метадыста,  педагога   сацыяльнага,  педагога-псіхолага, педагога-рганізатара,  педагога   дадатковай   адукацыі   ці   майстра  вытворчага   навучання  ўстановы адукацыі;

музычныя  кіраўнікі,  калi  ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная  катэгорыя  па  пасадах  настаўнiка,  выкладчыка,  выхавальніка   дашкольнай  адукацыі,  акампаніятара, культарганізатара,  канцэртмайстра  ці  педагога  дадатковай  адукацыі;

настаўнi кi,  калi  ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная  катэгорыя  па   пасадах выкладчыка,  настаўнi ка - дэфектолага,  метадыста  ці   майстра  вытворчага   навучання ўстановы адукацыі;

настаўнiкi-дэфектолагi,  калі   ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная  катэгорыя  па  пасадах настаўніка,  выкладчыка ці  метадыста;

педагогi  сацыяльныя,  калі   ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная  катэгорыя  па  пасадах  настаўніка,  выкладчыка,  выхавальнiка   дашкольнай  адукацыі,  выхавальніка, культарганізатара,  метадыста,  педагога-псіхолага,  педагога-арганізатара  ці   педагога  дадатковай  адукацыі;

педагогi-арганiзатары,  калі   ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная  катэгорыя  па  пасадах  настаўніка,  выкладчыка,  выхавальнiка   дашкольнай  адукацыі,  выхавальніка, культарганізатара,  метадыста,  педагога-псіхолага ці  педагога  сацыяльнага;

педагогi-псiхолагi,  калі   ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная  катэгорыя  па  пасадах  настаўніка,  выкладчыка,  метадыста,  выхавальнiка   дашкольнай  адукацыі   ці  выхавальніка;

педагогі  дадатковай   адукацыі,  калi  ім   прысвоена   адпаведная   кваліфікацыйная катэгорыя  па   пасадах  настаўнiка,  выкладчыка,  выхавальніка,  выхавальніка   дашкольнай адукацыі,  музычнага  кіраўніка,  кіраўніка   фізічнага   выхавання,  майстра  вытворчага  навучання  ўстановы  адукацыі,  культарганізатара,  метадыста,  інструктара  па   фізічнай культуры,  канцэртмайстра,  акампаніятара ці  педагога-арганізатара.

Пры   праходжаннi  атэстацы i  ў  выпадках,  прадугледжаных  часткай  першай  дадзенага пункта,  педагагiчныя  работнiкi,  якiя  прэтэндуюць   на   прысваенне  вышэйшай  кваліфікацыйнай катэгорыі,  квалiфiкацыйны  экзамен не  здаюць.

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

20΄. У выключным выпадку педагагічны работнік па хадатайніцтве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі ці ІП або атэстацыйнай камісіі без уліку прысвоенай раней кваліфікацыйнай катэгорыі і (або) стажу працы на пасадзе, па якой ён праходзіць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыі на прысваенне першай, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі са згоды начальніка ўпраўлення адукацыі абластнога выканаўчага камітэта. (у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

21. Выключаны. (Пастанова Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

22. Падставай для правядзення атэстацыi з'яўляецца загад кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - кiраўнiк), якiм вызначаюцца:

тэрмiны правядзення атэстацыi;

спiс педагагiчных работнiкаў, якiя дапушчаны да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi, а таксама праходзяць атэстацыю  на  пацвяржэнне  кваліфікацыйнай катэгорыі (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстуемыя); (у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

графiк атэстацыi (узгадняецца з адпаведным прафсаюзным камiтэтам), якi прадугледжвае дату атэстацыi (этапаў атэстацыi) кожнага атэстуемага з улiкам тэрмiнаў правядзення квалiфiкацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Iнструкцыi.

Загад аб правядзеннi атэстацыi даводзiцца да ведама атэстуемых на працягу трох працоўных дзён з дня яго выдання.

Тэрмін   правядзення  атэстацыі  педагагічнага   работніка  на   прысваенне  другой   і  першай  кваліфікацыйных  катэгорый,  пацвярджэння  другой   і   першай  кваліфікацыйных катэгорый  не   павінен  перавышаць  трох   месяцаў  з  даты  азнаямлення  атэстуемага  з  загадам аб  правядзенні атэстацыі. (у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

Тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", пацвярджэння вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" не павiнен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - выпiска з пратакола) аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену гэтым педагагiчным работнiкам.

У тэрмiны, якiя вызначаны ў частках трэцяй i чацвёртай дадзенага пункта, не ўлiчваюцца перыяды часовай непрацаздольнасцi i працоўнага i (цi) сацыяльнага адпачынку педагагiчнага работнiка.

(п. 22 у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

23. Арганiзацыйная работа па падрыхтоўцы да атэстацыi ажыццяўляецца асобай, упаўнаважанай кiраўнiком арганiзацыi сiстэмы адукацыi, з удзелам членаў атэстацыйнай камiсii i ўключае наступныя этапы:

вывучэнне педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага; (у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

падрыхтоўку аналiтычнай iнфармацыi, якая змяшчае вынiкi вывучэння педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага, а таксама падрабязныя звесткi аб праходжаннi папярэдняй атэстацыi i прынятым рашэннi; (у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

састаўленне характарыстыкi педагагiчнага работнiка (далей - характарыстыка), якая змяшчае ацэнку яго прафесiйных, дзелавых i асабiстых якасцей.

Характарыстыка ўзгадняецца з адпаведным прафсаюзным камiтэтам (пры яго наяўнасцi). Аналiтычная iнфармацыя i характарыстыка (далей - атэстацыйныя матэрыялы) падпiсваюцца кiраўнiком арганiзацыi сiстэмы адукацыi, IП.

Атэстуемы павiнен быць азнаёмлены з характарыстыкай не пазней чым за тыдзень, а ў выпадку праходжання атэстацыi ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа - не пазней чым за два тыднi да пачатку атэстацыйнай гутаркi.

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

Атэстацыйныя матэрыялы педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, накiроўваюцца ў камiсiю не пазней чым за 10 дзён да пачатку атэстацыi.

Тэрмiн падрыхтоўкi атэстацыйных матэрыялаў не павiнен перавышаць двух месяцаў з даты:

азнаямлення педагагiчнага работнiка з загадам аб правядзеннi атэстацыi - у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на прысваенне (пацвярджэнне) другой або першай квалiфiкацыйнай катэгорыi;

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20, пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 №46)

выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену - у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") або пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст").

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

(п.6 выключаны пастановай Мінадукацыі ад 11.05.2017 №46)

24. Атэстацыя праводзіцца ў форме:

атэстацыйнай   гутаркi –  пры   прысваенні  (пацвярджэнні)  другой   і   першай кваліфікацыйных катэгорый;

квалiфiкацыйнага   экзамену   і   атэстацыйнай   гутаркi –  пры   прысваенні  (пацвярджэнні) вышэйшай   кваліфікацыйнай  катэгорыі,  кваліфікацыйнай  катэгорыі “настаўнік-метадыст”.

(пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 №46)

25. Выключаны (Пастанова Мінадукацыі ад 11.05.2017 №46)

26. Выключаны (Пастанова Мінадукацыі ад 11.05.2017 №46)

27. Квалiфiкацыйны экзамен папярэднiчае атэстацыйнай гутарцы.

28. Вынiкi квалiфiкацыйнага экзамену ацэньваюцца адзнакамi "здаў" або "не здаў".

29. У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атрымаў адзнаку "здаў", але атэстацыйная камiсiя не прыняла рашэнне аб прысваеннi яму квалiфiкацыйнай катэгорыi, ён мае права прайсцi атэстацыю ў форме атэстацыйнай гутаркi на працягу трох гадоў з даты здачы квалiфiкацыйнага экзамену.

У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атрымаў адзнаку "не здаў", далейшая яго атэстацыя не праводзiцца.

У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атрымаў адзнаку "здаў", але атэстацыйная камiсiя не пацвердзiла яму квалiфiкацыйную катэгорыю, або атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi такой атэстацыi атрымаў адзнаку "не здаў", квалiфiкацыйная катэгорыя яму знiжаецца.

30. Ад здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi вызваляюцца:

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

30.1. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi Беларусь (БССР), былога Саюза ССР, а таксама дзяржаў - удзельнiц СНД, прысвоеныя за дасягненнi ў сферы адукацыi;

30.2. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць вучоную ступень i (цi) вучонае званне;

30.3. педагагiчныя работнiкi - аўтары падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, якiя афiцыйна зацверджаны або дапушчаны ў якасцi адпаведнага вiду вучэбнага выдання Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь;

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

30.4. педагагiчныя работнiкi, якiя сталi пераможцамi абласнога (Мiнскага гарадскога) або пераможцамi цi лаўрэатамi заключнага этапу рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства педагагiчных работнiкаў;

30.5. педагагiчныя работнiкi, якiя за апошнiя пяць гадоў падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных алiмпiяд, заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыi, якiя асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi, спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўнi, сярэдняй спецыяльнай адукацыi на падставе агульнай базавай адукацыi, а таксама рэспублiканскай алiмпiяды прафесiйнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, мiжнародных фестываляў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi, пераможцаў (Гран-пры, першае, другое, трэцяе месца, дыпломы I, II, III ступенi) i (або) прызёраў мiжнародных i рэспублiканскiх фестываляў, конкурсаў, выстаў, пленэраў, iншых мастацка-творчых спаборнiцтваў, тэле- i радыёпраектаў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама афiцыйных спартыўных спаборнiцтваў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з рэспублiканскiмi каляндарнымi планамi, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў, пераможцаў мiжнародных (рэспублiканскiх) фестываляў (конкурсаў) сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыi;

(пп. 30.5 у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

30.6. педагагiчныя работнiкi - пераможцы конкурсу настаўнiкаў, навукова-педагагiчных работнiкаў i iншых асоб, а таксама асобы, якiм уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў цi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi;

(пп. 30.6 у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

30.7. педагагічныя   работнікі,  пад  кiраўнiцтвам  якіх   непрафесiйным (аматарскім) калектывам  мастацкай  творчасц i  прысвоена  (пацверджана)  найменне «народны» («узорны») або  званне  «Заслужаны  аматарскi  калектыў  Рэспублiкi  Беларусь».

(пп. 30.7 уведзены пастановай Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20, у рэдакцыі пастанаўлення Мінадукацыі ад 11.05.2017 №46)

31. Атэстацыйная гутарка праводзiцца ў адпаведнасцi з графiкам атэстацыi на пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Атэстацыйная камiсiя разглядае атэстацыйныя матэрыялы, прадстаўленыя на педагагiчных работнiкаў, якiя праходзяць атэстацыю.

Па вынiках разгляду атэстацыйных матэрыялаў па кожнаму атэстуемаму атэстацыйная камiсiя прымае шляхам адкрытага (тайнага) галасавання рашэнне, прадугледжанае падпунктамi 46.1 - 46.4 пункта 46 дадзенай Iнструкцыi.

Пасяджэнне атэстацыйнай камiсii афармляецца пратаколам, у якiм падрабязна фiксуецца змест атэстацыйнай гутаркi (у тым лiку рэкамендацыi, якiя даюцца атэстуемаму). Пратакол падпiсваецца старшынёй i ўсiмi членамi атэстацыйнай камiсii, якiя прымалi ўдзел у галасаваннi.

ГЛАВА 3

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КВАЛIФIКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ

32. Квалiфiкацыйны экзамен (далей - экзамен) праводзiцца ў мэтах незалежнай экспертнай ацэнкi навукова-тэарэтычнай i метадычнай падрыхтоўкi педагагiчных работнiкаў.

33. Асноўнымi задачамi экзамену з'яўляюцца:

стымуляванне росту прафесiйнага майстэрства педагагiчных работнiкаў, развiццё iх творчай iнiцыятывы;

авалоданне перадавым вопытам;

уключэнне ў даследчую дзейнасць;

вызначэнне ўзроўню прафесiйнага майстэрства педагагiчнага работнiка, якi дасягнуты пасля атрымання папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi.

34. Экзамен  пры   праходжанні  атэстацыі  на   прысваенне  вышэйшай   кваліфікацыйнай катэгорыі  і   пацвярджэнне  вышэйшай   кваліфікацыйнай  катэгорыі  праводзіцца  ў  дзяржаўнай  установе   адукацыі  «Акадэмія   паслядыпломнай  адукацыі», установе   адукацыі  «Рэспубліканскі  інстытут   прафесіянальнай  адукацыі»,  дзяржаўнай  установе   адукацыі  «Рэспубліканскі  інстытут   вышэйшай   школы», дзяржаўнай  установе   адукацыі  «Інстытут  культуры  Беларусі»,  установе   адукацыі  «Беларуская   дзяржаўная   акадэмія   музыкі», установе   адукацыі  «Беларускі  дзяржаўны   ўніверсітэт   фізічнай  культуры», дзяржаўнай установе   адукацыі  «Беларуская   медыцынская   акадэмія   паслядыпломнай  адукацыі», абласных (Мінскім гарадскім)  інстытутах  развіцця  адукацыі.

Экзамен  пры   праходжанні  атэстацыі  на   прысваенне  кваліфікацыйнай  катэгорыі «настаўнік-метадыст»  і   пацвярджэнне  кваліфікацыйнай  катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца ў дзяржаўнай установе  адукацыі  «Акадэмія  паслядыпломнай адукацыі».

Размеркаванне  педагагічных   работнікаў   для  здачы   кваліфікацыйнага   экзамену   сярод устаноў адукацыі  ажыццяўляецца  ў адпаведнасці  з дадаткам.

(у рэдакцыі пастанаўлення Мінадукацыі ад 11.05.2017 №46)

35. Метадычнае  забеспячэнне   экзамену,  які  праводзіцца  пры   праходжанні  атэстацыі на   прысваенне  вышэйшай   кваліфікацыйнай  катэгорыі  і   пацвярджэнне  вышэйшай  кваліфікацыйнай  катэгорыі  ў  дзяржаўнай  установе   адукацыі  «Рэспубліканскі  інстытут  вышэйшай   школы», у   дзяржаўнай  установе   адукацыі  «Інстытут   культуры  Беларусі», установе   адукацыі  «Беларуская   дзяржаўная   акадэмія   музыкі»,  установе   адукацыі  «Беларускі  дзяржаўны   ўніверсітэт   фізічнай  культуры»,  дзяржаўнай  установе   адукацыі  «Беларуская   медыцынская   акадэмія   паслядыпломнай  адукацыі»  вызначаецца  гэтымі  ўстановамі.

Метадычнае  забеспячэнне   атэстацыі (за   выключэннем   атэстацыі  выкладчыкаў  вучэбных  прадметаў (вучэбных  дысцыплін)  прафесійнага   кампаненту   і   майстроў  вытворчага   навучання  ўстановы  адукацыі )  вызначае   дзяржаўная   ўстанова   адукацыі  «Акадэмія   паслядыпломнай  адукацыі »  сумесна   з  установай  адукацыі  «Беларускі дзяржаўны  педагагічны ўніверсітэт  імя  Максіма Танка».

Метадычнае  забеспячэнне   атэстацыі  выкладчыкаў   вучэбных  прадметаў (вучэбных дысцыплін)  прафесійнага   кампаненту   і   майстроў   вытворчага   навучання  ўстановы адукацыі   вызначае   ўстанова   адукацыі  «Рэспубліканскі  інстытут   прафесіянальнай адукацыі».

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

36. З праграмай i формамi экзамену педагагiчны работнiк мае права азнаёмiцца ва ўстанове адукацыi з лiку тых, якiя ўказаны ў пункце 34 дадзенай Iнструкцыi, дзе ён здае экзамен (далей - установа адукацыi), а таксама на афiцыйным сайце  ў  глабальнай  камп’ютарнай сетцы  Інтэрнэт дадзенай установы i выбраць адну з формаў экзамену.

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20, пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 №46)

37. Для правядзення экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" тэрмiнам на адзiн год ва ўстановах адукацыi, якiя ўказаны ў пункце 34 дадзенай Iнструкцыi, ствараюцца квалiфiкацыйныя камiсii па напрамках педагагiчнай дзейнасцi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - камiсii), у склад якiх уключаюцца педагагiчныя работнiкi з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi, дадатковай адукацыi дарослых, настаўнiкi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, якiм прысвоена вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя (квалiфiкацыйная катэгорыя "настаўнiк-метадыст"), выкладчыкi ўстаноў прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi. У складзе камiсii вызначаецца старшыня.

Камісіі  ствараюцца   па   напрамках  педагагічнай  дзейнасці  рашэннем  кіраўніка  ўстановы адукацыі  да  1  снежня.

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 № 46)

(частка 3 выключана пастановай Мінадукацыі ад 11.05.2017 №46).

38. Тэрмiны правядзення экзамену вызначаюцца загадам кiраўнiка ўстановы адукацыi i даводзяцца да ведама зацiкаўленых.

39. Да здачы экзамену дапускаюцца асобы, якiя маюць накiраванне арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы праходжання атэстацыi.

40. Для здачы экзамену ва ўстанове адукацыi з лiку педагагiчных работнiкаў фармiруюцца, як правiла, групы. Напаўняльнасць груп складае 10 - 12 чалавек.

41. На экзамене педагагiчнаму работнiку выдаецца экзаменацыйны лiст са штампам установы адукацыi, у якiм ён робiць запiсы.

42. Па вынiках экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыi (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") педагагiчнаму работнiку рашэннем большасцi членаў камiсii, якiя прымаюць удзел у пасяджэннi, выстаўляецца адпаведная адзнака. Рашэнне камiсii лiчыцца правамоцным пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камiсii.

43. Вынiкi экзамену фiксуюцца ў экзаменацыйнай ведамасцi, якая падпiсваецца старшынёй квалiфiкацыйнай камiсii i яе членамi. Тэрмiн захоўвання экзаменацыйных ведамасцей - пяць гадоў.

44. Па вынiках здачы экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыi (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атэстуемаму выдаецца выпiска з пратакола пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii за подпiсам кiраўнiка ўстановы адукацыi (далей - выпiска з пратакола). Выпiска з пратакола прадстаўляецца педагагiчным работнiкам у тую атэстацыйную камiсiю, у якой ён атэстуецца.

У выпадку, калi педагагiчны работнiк праходзiць атэстацыю ў адпаведнасцi з часткай першай пункта 29 дадзенай Iнструкцыi ў iншага наймальнiка, выпiска з пратакола па жаданню педагагiчнага работнiка накiроўваецца ў атэстацыйную камiсiю той арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа), дзе ён праходзiць атэстацыю, па яе запыту. У арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзеле (упраўленнi) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа), якая накiроўвае выпiску з пратакола, захоўваецца яе копiя, якая завяраецца гэтай арганiзацыяй (аддзелам (упраўленнем) адукацыi).

45. На перыяд паўнамоцтваў квалiфiкацыйных камiсiй па напрамках педагагiчнай дзейнасцi ва ўстанове адукацыi рашэннем яе кiраўнiка ствараецца апеляцыйная камiсiя. У склад апеляцыйнай камiсii не ўключаюцца члены квалiфiкацыйных камiсiй.

Пры нязгодзе педагагiчнага работнiка з адзнакай па вынiках экзамену ён мае права звярнуцца ў апеляцыйную камiсiю ў дзень здачы экзамену. Апеляцыя разглядаецца камiсiяй у дзень звароту атэстуемага.

Рашэнне апеляцыйнай камiсii аб'яўляецца педагагiчнаму работнiку ў пiсьмовай форме не пазней чым праз пяць дзён пасля яго звароту.

ГЛАВА 4

РАШЭННI, ЯКIЯ ПРЫМАЮЦЦА ПА ВЫНIКАХ АТЭСТАЦЫI

46. На падставе вынiкаў атэстацыйнай гутаркi атэстацыйная камiсiя вырашае:

46.1. прысвоiць (адмовiць у прысваеннi) адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

46.2. пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

46.3. знiзiць квалiфiкацыйную катэгорыю, якая была прысвоена раней (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

46.4. адмянiць квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца).

47. Пры прыняццi рашэння аб адмене педагагiчнаму работнiку другой квалiфiкацыйнай катэгорыi, па якой ён праходзiць атэстацыю на пацвярджэнне, дадзеная квалiфiкацыйная катэгорыя адмяняецца.

Пры прыняццi рашэння аб знiжэннi педагагiчнаму работнiку першай (вышэйшай) квалiфiкацыйнай катэгорыi цi квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", па якой ён праходзiць атэстацыю на пацвярджэнне, за iм захоўваецца адпаведна другая (першая) цi вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя.

(п. 47 у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

48. Калi пры правядзеннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваеннi педагагiчнаму работнiку папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi, яна прымае рашэнне адмовiць у прысваеннi квалiфiкацыйнай катэгорыi, на якую прэтэндуе педагагiчны работнiк. Пры наяўнасцi падставы для захавання ў яго квалiфiкацыйнай катэгорыi, якую ён мае, са згоды педагагiчнага работнiка атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб яе пацвярджэннi, а пры адсутнасцi падставы для захавання ў педагагiчнага работнiка гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi або адказе яго на яе пацвярджэнне - рашэнне аб адмене гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi.

49. Калi пры правядзеннi атэстацыi на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваеннi педагагiчнаму работнiку гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi, то пры наяўнасцi падставы для прысваення педагагiчнаму работнiку дадзенай квалiфiкацыйнай катэгорыi камiсiя прымае рашэнне аб яе пацвярджэннi, а пры адсутнасцi падставы для прысваення гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi - рашэнне аб яе адмене.

Калi педагагiчны работнiк адмовiўся ад праходжання атэстацыi на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi або не з'явiўся на квалiфiкацыйны экзамен або атэстацыйную гутарку без уважлiвых прычын, рашэннем атэстацыйнай камiсii дадзеная катэгорыя знiжаецца (адмяняецца).

(частка другая п. 49 уведзена пастановай Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20, у рэдакцы пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 №46)

50. Рашэнне атэстацыйнай камiсii лiчыцца правамоцным, калi за яго прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў галасавання i пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камiсii. Пры роўнай колькасцi галасоў рашэнне лiчыцца прынятым на карысць атэстуемага.

З рашэннем атэстацыйнай камiсii атэстуемага знаёмяць непасрэдна пасля атэстацыi пад роспiс.

51. Рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi ў 5-дзённы тэрмін афармляецца загадам кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i ўступае ў сiлу з дня падпiсання загада.

(у рэдакцы пастановы Мінадукацыі ад 11.05.2017 №46)

52. У выпадку, калi па вынiках атэстацыi прынята рашэнне аб адмове ў прысваеннi квалiфiкацыйнай катэгорыi, знiжэннi або яе адмене, а таксама ў выпадку, якi прадугледжаны часткай другой пункта 29 дадзенай Iнструкцыi, педагагiчны работнiк мае права прайсцi атэстацыю на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi не раней чым праз адзiн год пасля прыняцця адпаведнага рашэння атэстацыйнай камiсiяй.

53. Атэстацыйныя матэрыялы, заява, пратаколы пасяджэння атэстацыйнай камiсii захоўваюцца пяць гадоў у арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзеле (упраўленнi) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.

54. Пры парушэннi працэдуры атэстацыi, якая ўстаноўлена дадзенай Iнструкцыяй, выяўленым атэстацыйнай камiсiяй арганiзацыi сiстэмы адукацыi, педагагiчны работнiк у дзесяцiдзённы тэрмiн з дня азнаямлення з рашэннем атэстацыйнай камiсii мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную камiсiю аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, а пры парушэннi, выяўленым атэстацыйнай камiсiяй аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, - у вышэйстаячы аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, акрамя выпадкаў, калi парушэннi былi дапушчаны ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi атэстуецца ў атэстацыйнай камiсii ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта).

Пры выяўленнi парушэнняў працэдуры атэстацыi, якая ўстаноўлена дадзенай Iнструкцыяй, атэстацыйная камiсiя вышэйстаячага аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа мае права адмянiць рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) i ў месячны тэрмiн з дня звароту атэстуемага правесцi паўторную атэстацыю работнiка, у дачыненнi да якога былi дапушчаны парушэннi.

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

У выпадку, калi парушэннi былi дапушчаны ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi атэстуецца ў атэстацыйнай камiсii ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта), па звароту педагагiчнага работнiка для яго паўторнай атэстацыi ствараецца iншая атэстацыйная камiсiя ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта). У склад дадзенай камiсii не могуць быць уключаны асобы, якiя прымалi рашэнне ў дачыненнi да гэтага педагагiчнага работнiка пры папярэдняй атэстацыi.

Рашэнне атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, якое прынята ў выпадках, прадугледжаных часткамi другой i трэцяй дадзенага пункта, лiчыцца канчатковым, аб'яўляецца загадам яго кiраўнiка i даводзiцца да ведама кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа).

(у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 26.03.2014 № 20)

55. Спрэчкi, якiя звязаны з атэстацыяй педагагiчных работнiкаў, разглядаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

 

Дадатак

да   Інструкцыі   аб   парадку 

правядзення  атэстацыі  педагагічных  

работнікаў   сістэмы  адукацыі  

(акрамя   педагагічных   работнікаў   з  ліку 

прафесарска-выкладчыцкага   складу)

(Пастанаўленне Мінадукацыі

 ад 11.05.2017 №46)

Размеркаванне  педагагічных работнікаў

для  здачы   кваліфікацыйнага экзамену сярод  устаноў  адукацыі

№ п/п

Назва ўстановы

Педагагічныя  работнікі,  якія   здаюць  кваліфікацыйны   экзамен

1

Абласныя (Мінскі   гарадскі) інстытуты  развіцця   адукацыі

Педагагічныя  работнікі   арганізацый  сістэмы  адукацыі, педагагічныя   работнікі   ІП,  за   выключэннем   педагагічных  работнікаў,  вызначаных  у пунктах 3–8 дадзенага  дадатку, і  метадыстаў 

2

Дзяржаўная  ўстанова   адукацыі  «Акадэмія   паслядыпломнай адукацыі»

Педагагічныя  работнікі   арганізацый  сістэмы  адукацыі,  у  тым  ліку   метадысты   абласных (Мінскага   гарадскога)  інстытутаў  развіцця   адукацыі,  дзяржаўнай  установы « Акадэмія  паслядыпломнай  адукацыі», навукова-метадычнай  установы «Нацыянальны   інстытут   адукацыі»,  педагагічныя   работнікі   ІП, за   выключэннем   педагагічных  работнікаў,  вызначаных у пунктах 3–8 дадзенага  дадатку

3

Дзяржаўная  ўстанова   адукацыі

«Беларуская  медыцынская  акадэмія 

паслядыпломнай  адукацыі»

Педагагічныя  работнікі   ўстаноў адукацыі   і іншых   арганізацый сістэмы  аховы   здароўя

4

Дзяржаўная  ўстанова   адукацыі 

«Інстытут   культуры  Беларусі»

Педагагічныя  работнікі   ўстаноў адукацыi  ў   сферы   культуры,  за  выключэннем   педагагічных   работнікаў,  якія   рэалізуюць   змест адукацыйных   праграм  па   вучэбных  прадметах (вучэбных дысцыплінах)  агульнаадукацыйнага  кампанента  

5

Дзяржаўная  ўстанова   адукацыі 

«Рэспубліканскі  інстытут   вышэйшай 

школы»

Педагагічныя  работнікі   ўстаноў вышэйшай   адукацыі,  іншых  арганізацый,  якія   рэалізуюць   змест  адукацыйных   праграм дадатковай  адукацыі   дарослых

6

Установа   адукацыі  «Беларуская  дзяржаўная   акадэмія   музыкі»

Педагагічныя  работнікі   ўстаноў адукацы i  ў   сферы   культуры, гімназій - каледжаў мастацтваў ,  за  выключэннем   педагагічных  работнікаў,  якія   рэалізуюць  змест  адукацыйных   праграм  па

вучэбных  прадметах (вучэбных  дысцыплінах) агульнаадукацыйнага  кампанента 

7

Установа   адукацыі  «Беларускі

дзяржаўны  ўніверсітэт   фізічнай

культуры»

Кіраўнікі   фізічнага   выхавання ,  інструктары  па   фізічнай культуры,  настаўнікі  і  выкладчыкі  вучэбнага  прадмета (вучэбнай  дысцыпліны) «Фізічная  культура   і  здароўе»,  педагогі дадатковай   адукацыі,  якія   рэалізуюць   змест  адукацыйнай праграмы  дадатковай   адукацыі   дзяцей   і  моладзі (па   турысцка-краязнаўчых,  спартыўна- эхнічных,  фізкультурна-спартыўных

профілях)

8

Установа   адукацыі  «Рэспубліканскі

інстытут   прафесіянальнай  адукацыі»

Педагагічныя  работнікі   ўстаноў адукацыі   сістэмы прафесіянальна-тэхнічнай  адукацыі,  сістэмы  сярэдняй  спецыяльнай   адукацыі,  за   выключэннем  педагагічных  работнікаў,  якія   рэалізуюць  змест  адукацыйных   праграм  па  вучэбных  прадметах (вучэбных  дысцыплінах) агульнаадукацыйнага  кампанента,  педагагічныя   работнікі  арганізацый  сістэмы  адукацыі,  якія  рэалізуюць   змест адукацыйных   праграм  дадатковай   адукацыі   дарослых»

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.