Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Важная информация
Голосование
Знают ли родители, какие веб-сайты посещают учащиеся ?
Всего 27 человек

Из газеты "Добрушскi край". Автор статьи Т. Прежина.

Дата: 7 октября 2014 в 18:11

Па прынцыпе “роўны – роўнаму”

З мэтай рэалізацыі рэспубліканскай праграмы “Разумныя канікулы” на базе гарадской сярэдняй школы №1 адкрыліся аздараўленчы лагер дзённага знаходжання і лагер працы і адпачынку.

Як расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяна Асадчая, старшакласнікі з СШ №1, 2, 3, якія наведваюць працоўны лагер, па дамоўленасці з Добрушскім камбінатам бытавога абслугоўвання займаюцца збіваннем драўляных платоў. Дзяўчаты з валанцёрскай групы афармляюць кветнікі, праполваюць і паліваюць дэкаратыўныя расліны, рамантуюць кнігі ў школьнай бібліятэцы, праводзяць гульнявыя праграмы для малодшых школьнікаў аздараўленчага лагера.
У школе таксама арганізавана работа міжшкольнага лагера па падрыхтоўцы рабят да алімпіяд па вучэбных прадметах. Яго наведваюць хлопцы і дзяўчаты СШ №1 г. Добруша і гімназіі, заняткі праводзяць педагогі гэтых жа навучальных устаноў.
Днямі для наведвальнікаў аздараўленчага лагера прайшла трохдзённая гульнявая праграма ў рамках праекта “Твой выбар – твая будучыня”. Яе арганізавалі і правялі валанцёры рэспубліканскай культурна-асветніцкай установы ACET па Гомельскім рэгіёне. Дарэчы, мэтамі ўстановы з’яўляюцца грамадска-асветніцкая дзейнасць сярод моладзі і падлеткаў, ахова жыцця і здароўя падрастаючага пакалення, прафілактыка наркаманіі, алкагалізму, курэння, суіцыду, камп’ютарнай залежнасці.
Для рабят валанцёры правялі гульні, тэатральныя пастаноўкі, музычныя фізкультхвілінкі экалагічнай тэматыкі. Дзеці ў гульнявой форме замацоўвалі правілы паводзін у грамадскіх месцах, вучыліся беражлівым адносінам да прыроды, правілам бяспекі ў надзвычайных сітуацыях.
Сустрэча пакінула ў школьнікаў самыя добыя эмоцыі. Акрамя таго, валанцёры прывезлі з сабой шмат кніг у падарунак, цацкі і сувеніры для рабят.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.